370 Только ты стоишь перед глазами, Как звезда стоит перед землёй. #Ю. Кузьняцоў
Ідзе цягнік праз ноч, Высока зорка сьвеціць. Сьвітае сіні сьнег, Цямнее белы вецер. Сябе не зразумець – Не зразумець нікога. Душы бясконцы крык, Бясконцая дарога. Халоднае вакно Пакрылася туманам. Каханай не вярнуць Ні праўдай, ні падманам. Як цяжка зразумець, Што ты адзін на сьвеце... Сьвітае сіні сьнег, Высока зорка сьвеціць.
|
|