Сьнегу белы попел на зямлю ляціць – У нябёсах замак восеньскі згарае. Ты зіму ня любіш, і ніхто любіць Гэтую зіму цябе не прымушае. Толькі неяк сумна ты глядзіш на сьвет, Быццам знаеш нешта, што ня знаюць людзі, Што былі сягоньня з раніцы ў царкве, А цяпер сьлядамі сьнег бялюткі брудзяць Па дарозе з Храма, быццам бы зь нябёс, Дзе згарае замак восені мінулай, Дзе начамі зоркі, як лісьцё бяроз У вадзе, што ў лёдзе да вясны заснула Так, як ты хацеў бы да вясны заснуць, Каб пасьля прачнуцца ад сьвятла лістоты І сказаць, што любіш, як віно, вясну, Выйшаўшы з кватэры, быццам бы з самоты...
13–14.XII.2007.
|
|