Восень прайшла пералескамі, Па няголеным ржышчы ніў, Чырвонымі арабескамі Лісьце лес ураніў. Глянь на зямлю залатую, Пяшчотную, сумную, чыстую, Нехта па ёй вандруе, Ў паветра ўзьнімаючы лісьце. Струменьчыкам тонкім лісьце. Медзь на азёрах сплывае, Сум у небе імглістым... Як песьня, з галін зьлятае Лісьце, лісьце, Залацістае лісьце, Сто лісьцяў, Дзесяць лісьцяў, Ліст.
1957
|
|