Вось так узгараецца слова: Паблізу. Сардэчна. Здаля. Мы будзем з табою часова – Праменьчык, Іскрынка, Ральля. Сьпяшаемся часта дарэмна. Марудзім на пошласьць і зло. Мы будзем з табою ўзаемна – Каліна, Сьлязіна, Сьвятло. Глядзі, як заранка трапеча Над шапкай зялёнай гальля! Мы будзем з табою навечна – Карэньчык, Каменьчык, Зямля.
|
|