Хмаркі цёмныя, мае братанькі! Вецер гоне вас без дарожанькі, I нігдзе ж для вас няма хатанькі... Адпачынеце аж у Божанькі! Гдзе радзіліся, гдзе ж вы, хмарачкі, Гдзе «т у т э й ш ы м і» называліся! Леціцё усё, так як ярачкі... Хоць бы трошкі гдзе затрымаліся! Зямлі родненькай, знаць, няма у вас, Ні вуголчыка, ні прытулачку. А тут вецер дзьме горшы раз у раз, Леціце жа вы без ратуначку!.. Летучы, сьлязой зямлю росіце, Аж шумяць лісткі, зелянее лес; Уміраючы, жыцьцё носіце, Усяму жыцьцё, сабе толькі крэс!
|
|