Не люблю я места (па-расейску – горад). Надта там цяснота і вялікі сморад. А паноў як маку ды серад гароду, Апроч таго, пропасьць рознага народу! Наш брат як увойдзе, – сам сябе баіцца: Ці ісьці бяз шапкі, ці гдзе пакланіцца? Дык надта ж і стыдна, каб не памыліцца: Пакланіцца немцу ці якому жыду! Няхай яго сточа – набярэсься стыду; Няхай лепей з дому я той дзень ня выйду. А пазнаць жа трудна як жыда, як немца, Як пана якога ці там чужаземца. А што жыд да немец – дзеці аднэй маткі: I мова падобна, і адны ухваткі. I абодва ласы на чужую працу, I, мусіць, абодва ядуць з кроўю мацу! Абодва абдураць, абдзяруць як ліпку, Адбяруць і сошку за бітую скрыпку. Пан наш нябожчык (няхай яму сьвеця), Як умёр, ці чварта вёсна то, ці трэця. Як яго скруцілі, чыста абадралі, Глядзіць – будзе кепска, што тут рабіць далей? Ўсё пусьціў арэндай; найперш пусьціў жыда, У млыне сеў немец – якаясьць абрыда, Граўшы па дарогах, прыйшоў з-за граніцы, Прынёс толькі торбу і ў ёй дзьве скрыпіцы. Двор купіў хтось рускі так як за дурніцу, Пан зышоў далёка кудысь за граніцу! Жыд зараз убіўся у рускага ў ласку: Штодзень ходзе ў лесе ад самага браску... От ходзіць ён гэта да ўсё дубы ліча, Як трэба, і грошы рускаму пазыча. А як аблічыўся ды дубы абмераў, – Увосені выгнаў з тысячу сякераў, – Счысьціў пушчу чыста, за пасекі ўзяўся, Як кабан, разьеўся ды, як пан, зазнаўся, Гавора па-руску і з рускім гуляе, Разам ляжа, ўстане і ўсім упраўляе! Рускі сабе езьдзе, ня ўдому ніколі, Немец усё меле ды ходзе па полі. Наеўшыся мяса, півам запівае, У сьвята ж на скрыпцы, аж пішчыць, іграе. Здаецца б, нічога? калі хто ня ведае, Але пачакаўшы, дык выйшла камэдыя. Жыд купіў у месьце сабе камяніцу, Глядзім – і наш рускі кінуўсь за граніцу: Пакінуў і жонку, адрокся і дзеці; Зьявіўся пан новы (гэта ужо трэці)... А які б то пан той?.. Ну, ці хто павера?.. Гэты ж самы немец! каб яго халера! От цяпер згадай ты – хто кім калі стане? Аб пану ні весьці, ні слыху, нізваньня, Жыд панам зрабіўся, немец яшчэ большы, А мужык быў голы, цяпер яшчэ гольшы! Так і на гародзе: лебяда, крапіва, – Толькі вырві рэпу, – дык зарастуць жыва, Так як чорт насее! Ото ж так і людзе: Тутэйшы загіне, дык вораг прыбудзе!
|
|