Quand luira cette êtoile, un jour,
La plus belle et la plus lointaine,
Dites-lui qu’elle eut mon amour,
O derniers de la race humaine.
|
Sully-Prudhomme
|
Зорка Венэра ўзышла над зямлёю, Сьветлыя згадкі з сабой прывяла... Помніш, калі я спаткаўся з табою, Зорка Венэра ўзышла. З гэтай пары я пачаў углядацца Ў неба начное і зорку шукаў. Ціхім каханьнем к табе разгарацца З гэтай пары я пачаў. Але расстацца нам час наступае; Пэўна, ўжо доля такая у нас. Моцна кахаў я цябе, дарагая, Але расстацца нам час. Буду ў далёкім краю я нудзіцца, Ў сэрцы любоў затаіўшы сваю; Кожную ночку на зорку дзівіцца Буду ў далёкім краю. Глянь іншы раз на яе, – у расстаньні Там зь ёй зьліём мы пагляды свае... Каб хоць на міг уваскрэсла каханьне, Глянь іншы раз на яе...
[1912]
|
|