З Новым годам, з Новым годам! З новай песьняй, з новай казкай! Зачаруем мімаходам Долі ходы думкай-краскай! Кінем покліч гулказвонны Ад аконца да аконца, Сьвет паклічам мёртва-сонны Аж да сонца, аж да сонца! Для унукаў, для праўнукаў Расьцярэбім сьцежкі-шляхі; Хай пануюць над прынукай, – Каб аж к небу лёту ўзмахі!.. Над зямлёй зардзіць вясёлка Посьле бураў, ліхалецьцяў; Бацьку, маці жыць нялёгка, – Хай жа лёгка жывуць дзеці! З Новым годам, што крыніцай Новай пойдзе ў пераходзе, Беларуская зямліца! Беларускі наш народзе!
[1921]
|
|