Раму з трэскам выняла з акенца І да сіні праціраеш шкло, Шэрай пыльнай ваты вераценца Ветрыкам у кветнік аднясло. Кожны, хто праходзіць, азірнецца, Хоць сьпяшаў кудысь, як на пажар, І ў адказ вясною усьміхнецца Мілы-мілы сінявокі твар. Добра ёй сьпяваць пад небам сінім, Добра раму у руках трымаць. Ў сонечным сьвятле стаіць дзяўчына, Радасная, як вясна сама.
1957
|
|