Халоднай ноччу я ў шырокім, цёмным полі Каля агнішча лёг і сьціхнуў у паўсьне. Агонь усё слабеў... урэшце зьнік паволі... І ўраз зрабілася вясёла неяк мне!.. Хай, шэры попел, ты агнішча ўсё сабою Ў нядоўгі час здалеў, як рызаю, пакрыць, – Я ведаю, што там агонь дрыжыць пад ёю, Я ведаю, што там чырвоны жар гарыць... Хай чарада гадзін панурых, нудных, шэрых, Як попел, на душу мне клалася ўвесь час, Хаваючы сабой агонь гарачы веры, – Хай не відаць яго... а ўсё ж ткі ён ня згас!
1910
|
|