Не хадзіце за мной! Не хадзіце! Бо я маю рахункі з сабой. Не кахайце мяне! Не любіце! Бо каханьне для дурняў – сымболь. Вы мяне цалавалі – плаціце! За мінутную слабасьць маю, Вар’яцейце над прорвай у жыце, Вось лязо! Я вам шанец даю. Не будзіце мяне! Не будзіце! Не сачыце за мной, калі сплю. Я у сьне – на вайне, як над прорвай у жыце, Ці Хатынь, ці бацькоўскую хату палю. Вы мяне спакушалі – плаціце! Але ёй вырак – за шчасьце для Вас. Не хачу быць сымболем! Ідзіце У царкву, там ёсьць файны абраз. I, хоць трэсьніце, ногі цалуйце Хоць Марыі Сьвятой, хоць Хрысту, Не хадзіце за мной! Не хадзіце! Я ў жыцьці, як у шторме ладдзя. Не судзіце мяне! Не судзіце! Знаю, што і ў мяне ёсьць суддзя... Але ж я заблуджуся ці згіну, Ну й ... зь ім! Згіне д’ябал са мной, А вас, мілая, кіну ды рыну! Вось такі я, Радзіма, гэрой. Не ганіце мяне! Не ганіце...
|
|