Днём і ўночы сьветліцца мой дом. Мы з агнём на роўных размаўляем. Не... Вучуся размаўляць з агнём. Вусны ў вусны. Апякаюся, бывае. Часта заглядаюць у вакно людзі, а начамі д’яблы, толькі ў хату не ідзе ніхто, хаця ёсьць здраньцьвелыя ад зябы. Ён і сон, і хлеб мой, і вада. Ды аднойчы д’яблы скажуць людзям, быццам я агню сябе прадаў... Я аддаў сябе! Хіба ж за гэта судзяць?
|
|