Блізка, блізка час перамогі! Мэдыцына ўратуе ўсіх. Пабяжыць упрыскок бязногі, І разумным зробіцца псых. І ніхто не памрэ ўжо болей Са шматлікіх прыгожых нас. У каханьні, скоках, футболе Будзем бавіць шчасьлівы час. Паляцім на Марс і Вэнэру, Як ня стане дзе жыць на Зямлі, Зьнішчым там і грып, і халеру (Што, дарма б мы туды прыйшлі?) Абжывем далёкія зоры, Разьліемся ня горш за моры. Будзем жыць на Кентаўры, у Рыбах, На мільёнах розных плянэт, Аж пакуль не адбудзецца выбух – ВЯЛІКІ ДЭМАГРАФІЧНЫ ВЫБУХ! – І ў выніку гэтага выбуху Не народзіцца новы сусьвет. А ў гэтым новым сусьвеце Ў нас народзяцца новыя дзеці, Толькі гэта ня страшна, бо ў ім Месца хопіць дакладна ўсім.
|
|