Я разумею вершы пра вайну, Пра земляробства і пра паляваньне, Пра лета-восень, пра зіму-вясну, Пра ноч і дзень, пра ранак і зьмярканьне, Пра родны кут, пра новы курс рубля, Пра вынікі сялянскага паўстаньня, Пра сьмех і сьлёзы, пра палёт чмяля Альбо пра ўзьнёсласьць п’янага хістаньня, Пра будаўніцтва і пра руйнаваньне, Пра гатаваньне страў, тручэньне стравамі, І нават вершы пра вершаскладаньне Я разумею і лічу цікавымі. Пра захапленьне і пра баляваньне, Пра пагадненьне і пра гадаваньне, Пра гвалтаваньне і пра катаваньне, Пра спаражненьне і ванітаваньне... Не разумею толькі пра каханьне. Аб ім чытаю я апавяданьні.
|
|