Ай вы трусікі-трусёнкі, Ай вы новыя мае, Ай ядвабны выраб тонкі Ай найлепшых куцюр’е! Не з чырвонымі вачыма, З вушкамі, як ветракі, – Вы дзівоснае начыньне Пад маднюшчанскі прыкід. Танчу з вамі па пакоі, Шчасьце зорамі іскрыць. Што б мне вырабіць такое Ад няма чаго рабіць? Вось на злосьць ільду і сьнегу Па сьцяжынках ільдзяных Я ўсю зімку буду бегаць У тых трусіках адных. Праз віхуру і завею, Праз паўночны зарапад, І зусім не захварэю, І зусім ня зьмерзну на’т! А калі зазьзяе сонка, Скінуць футры ўсе ў пару, Я чароўныя трусёнкі Фэтышыстам падару.
|
|