Працягнулася дарога моўчкі за сялом. Там, за марывам разлогаў, мой вясковы дом. Зьлева – альшына густая, луг цьвіце, як май. Справа ў неба вырастае белазоры гай. Пахне сьвежа бор сасновы, каля ног чабор. Расьсьпяваўся дзень ліпнёвы, бы пчаліны хор. Ходзяць там «буслэ» паволі зелена кругом. Мной пакінуты між поля мой вясновы дом.
|
|