Стрэч бясхмарных ня зычу. Пахілю галаву – I бядою паклічу, I сьлязой пазаву. Сярод прорваў і скал За вялікую плату Я набыў перавал, Дзе ня сорамна плакаць. Падымайся сюды Слухаць клёкат арліны, Паглядзець, як гады Застываюць лавінай. Ад няпэўнага покладу Млосных жаданьняў Падымайся на покліч Вышыні і каханьня. Падымайся пад хмары, Што грамамі равуць. Не жалобнай ахвярай, А паплечніцай будзь. Над абрывам адчаю, Над безданьню болю Я цябе прысьвячаю Палёту і бою, Каб да рэшты спазнаць, Што я страчваў памалу... Перавал адстаяць. Не сысьці зь перавалу.
|
|