РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Архіў навінаў
Навіна
25.08.2010


25.08.2010
Фэстываль "Гальшанскі замак 2010"

 
Сярэднявечнае штогадовае сьвята адбылося 21 жніўня ў вёсцы Гальшаны. У гэтым годзе фэстываль прысьвечаны чатыром падзеям: 400-годдзе заснаваньня Гальшанскага замка, 730-годдзе заснаваньня Гальшанаў, 605-годдзе з дня нараджэньня Соф’і Гальшанскай (пачынальніцы роду Ягелонаў), 600-годдзе Грунвальдскай Бітвы.
 

 
Праграма фэсту была насычанай. Пасьля ўрачыстага адкрыцьця гасьцей чакала тэатралізаваная пастаноўка пра замкі Беларусі. Пасьля можна было пабачыць турнір лучнікаў, рыцарскі турнір, конны турнір. Мела сваё мейсца і музычная частка. Можна было пабачыць гурт "Расалія", "Келіх кола", "Тэстамэнтум Тэррэ", "Гальярда", "Cornucopia", "Стары Ольса", "Litvintroll". Напрыканцы сьвята фаер-шоў прадставілі тэатры "Крада" і "ДыГрыза".
 
Фотарэпартаж зь мерапрыемства.
 
Выступае гурт "Расалія".

 
Іна СЕВЯРЫН
2009–2020. Беларусь, Менск.