РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Архіў навінаў
Навіна
11.02.2014


Прэзентацыя беларускай версіі кнігі Святланы Алексіевіч “Час Second-Hand”

 
18 лютага (аўторак) у крэатыўнай прасторы “ЦЭХ” (пр. Незалежнасці, 58, корп. 6) адбудзецца прэзентацыя беларускай версіі новай кнігі Святланы Алексіевіч “Час Second-Hand. Канец чырвонага чалавека” (http://lit-bel.org/by/news/4603.html) з удзелам аўтаркі. Кніга выйшла ў выдавецтве “Логвінаў” у Бібліятэцы Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменніка”.
 
Пачатак а 18. Уваход – вольны.
 
Кніга Святланы Алексіевіч "Час second-hand (Канец чырвонага чалавека)" закранае маштабныя гістарычныя тэмы: Вялікую Айчынную вайну, Афганістан, Чарнобыль, час "перабудовы" і развал сацыялістычнай імперыі. У творы даследуецца феномен мыслення савецкага чалавека, феномен сацыялізму і выкладаецца аўтарская канцэпцыя найноўшага часу, які пісьменніца называе "часам сэканд-хэнд".
 
Як дабрацца: Крэатыўная прастора “ЦЭХ” знаходзіцца па адрасе: пр-т Незалежнасці, 58, корпус 6. Каб патрапіць туды, трэба збочыць з праспекта на вуліцу Петруся Броўкі, першы паварот направа да гаражоў. Потым павярнуць направа і дайсці да доўгага будынка заводскага цэха. Скрайні левы пад’езд, падняцца на другі паверх.
2009–2020. Беларусь, Менск.