РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Архіў навінаў
Навіна
23.10.2012


23.10.2012
“Дух – гэта, людзі, Я!” - сьвята ў гонар Анатоля Сыса

 

 
27 кастрычніка 2012 года ў вёсцы Гарошкаў непадалёк ад Рэчыцы адбудзецца традыцыйнае сьвята паэзіі ў гонар Анатоля Сыса пад назвай “Дух – гэта, людзі, Я!”. У сьвяце бяруць удзел родныя і землякі паэта, ягоныя сябры, а таксама вядомыя беларускія літаратары, барды і гісторыкі.
 
У тым ліку: Антон Астаповіч, Эдуард Акулін, Алесь Бардоўскі, Анатоль Бароўскі, Тацьцяна Беланогая, Вадзім Болбас, Анатоль Вярцінскі, Васіль Жуковіч, Генадзь Лапацін, Андрэй Мельнікаў, Барыс Пятровіч, Алесь Пашкевіч, Ларыса Раманава, Міхась Скобла, Сяржук Сыс ды іншыя.
 
Запрашаем далучыцца да сьвяткаваньняў усіх прыхільнікаў паэзіі Анатоля Сыса.
 
Пачатак сьвята а 12-й гадзіне на Гарошкаўскіх могілках, дзе адбудзецца ўскладаньне кветак да надмагільнага помніка паэту. А 13-й пачнуцца паэтычныя чытаньні і бардаўскі канцэрт на падворку роднай хаты Сыса. У межах сьвята будуць прэзентаваныя кнігі сэрыі “Кнігарня пісьменьніка”: “Стрэмка” Сержука Сыса, “Сьвятая вада” Ларысы Раманавай, “Около облака” Генадзя Лапаціна, а таксама юбілейнага, 60-га нумара часопіса “Дзеяслоў”.
 
http://lit-bel.org/by/news/3220.html
2009–2020. Беларусь, Менск.