|
Даволі зьдзекаў і прымусаў! Даволі глуму і пакут! Хачу быць вольным Беларусам‚ Аслабаніць свой родны кут! Алесь Змагар |
|
|
||||||||||
|
Ружаны
вёска, Брэсцкая вобласць Пружанскі раён
Першыя ўспаміны аб Ружанах прыпадаюць на 1525 год. У гэты час тут кіравалі князі Тышкевічы. У іх было дзве
дачкі (Ружа, Ганна) і ў гонар іх горад набыў сваю назву. Маёнтак Ружаны належаў Барташу Брухальскаму. У 1598 годзе Леў Сапега купляе гэты маёнтак. З таго часу маёнтак пачаў называцца Сапегаўскім. Сапега вырашае на гэтым месцы пабудаваць палац. У Бярэзніцы былі пабудаваны чатыры цагляных завода, дзеля вырабу цэглы на гэты палац. Цэглу выраблялі з дадаваннем курыных яек. Унізе палаца ёсць тры склепа, глыбіня якіх дасягае 10 м. Палац месціцца на ўзвышшы. На першым паверсе зала, дзе збіраліся госці. У гэта йзале на сцяне меліся мармурныя пліты, на якіх замежныя госці пакідалі свій подпіс. Палац наведалі Зігізмунт І, Станіслаў Аўгуст Панятоўскі. На другім паверсе Сапега пісаў рукапіс- ныя выданні. Ён быў чалавекам адукаваным і дальнабачным. На трэцім паверсе месцілася бібліятэка. У Сапегі было тры сыны. Два памерлі ў раннім узросце, а трэці кіраваў каштоўнасцямі. Палац будаваўся з 1784-86 – 1930 г.г. пад кіраўніцтвам архітэктара Яна Беккера.
Адзін з склепаў
...выгляд з сярэдзіны.
У левай палове палаца на першым паверсе месціліся тэхнічныя майстэрні, а на другім паверсе тэатр оперы і
балета. У якім было толькі 60 гарманістаў...
Праз гэтыя вароты заязджаў тэхнічны транспарт.
Можна заўважыць захаваныя рэшткі лесвіцы.
Галоўныя вароты – брама. Брама мела цантравы ўваход і два бакавыя праходы. Верхняя часта была багата
дэкаравана. Падрыхтавала Іна Севярын. Фота аўтара. 27 кастрычніка 2009 г. © сайт "Родныя вобразы".
Адзнакi:
9.5
/2
Водгукі(7)
|