Будзем жыць! Днямі яснымі, новымі
Пойдзем, пойдзем з табою ў гару,
Наша жытная і васільковая,
Несьмяротная Беларусь!
Натальля Арсеньнева
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
Тлумачальны Слоўнік

АПОШНІЯ ГАСТРОЛІ АГАСФЕРА      Л. Рублеўская   1993       
Асобы

ДЗЕЯ 1


На Віленскім вакзале Менска стаіць з валізамі Вечны Жыд. Яму холадна.


                  А г а с ф е р


Які праклён! Які святы прысуд –

На бессмяротнасць!

Неба, я смяюся!

Дарэмна я пасвараны з Ісусам –

З праклёнам – вечнасць атрымаць!

         О, цуд!

Нібы праз сон: спякотная Юдэя,

Дурная праца, жончына сварня...

Як весела – радзіму памяняць!

Не мець ніякай – боская ідэя!

Куды ж цяпер нястомны геній мой

Мяне прывёў?

     Які жахлівы клімат!

Не параўнаць з Мадрыдам альбо Рымам.

I неба– як нябелены сувой,

I вецер працінае...

     Што ж, тым лепей,

Чым горай...

Будзе вогнішча ярчэй

З паўночным ветрам.

Не хавай вачэй,

Пахмурны дзень!

Агонь цябе аслепіць...

         (Дрыжыць)

Што за найменне мае гарадок?

         (Дастае карту, разглядае)

Менск... На самой ускраіне Расеі...

Пры ўладах жорсткіх будзе мне пасеяць

Лягчэй у душы смелыя сурок.

О, юнакі, натхнёныя, дурныя,

Гатовыя на ўсё за ідэалы,

Вам смерці – мала, і жыцця вам – мала,

Амаль забойцы і амаль святыя...

Так, адчуваю – буду мець забаву.

За столькі год на гэта маю права!


(Да Агасфера падыходзіць Пятро, хвалюецца, таямніча шэпча)


                  П я т р о


Таварыш Разенкранц?


                  А г а с ф е р

                  (з халоднай цікавасцю)


Так, гэта я.


                  П я т р о

                  (азіраецца)


Мы вас чакалі!


                  А г а с ф е р,

                  які надалей называецца Р а з е н к р а н ц а м


Нездарма, юнача!

Вы неафіт у партыі, як бачу?

Што ж, праца пачынаецца мая!

Як вас завуць, мой сябра?


                  П я т р о


Я – Пятро...


                  Р а з е н к р а н ц


Апостала імя...

      Вы – з атэістаў?


                  П я т р о


Вядома, як і ўсе сацыялісты.


                  Р а з е н к р а н ц


Ну што ж, мой юны сябра,

         мой герой,

Хадземце! Рэвалюцыя нас кліча!

(Пятро ідзе наперад з валізамі)

Прыўлашчваю чарговае аблічча.

(Ідзе за Пятром)

Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 09.01.2011