Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!
Што маё сэрца да вас парывае?
Чым так прыкованы я...
Якуб Колас
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
Тлумачальны Слоўнік

ХРЫСТОС ПРЫЗЯМЛІЎСЯ Ў ГАРОДНІ      У. Караткевіч   1972       
З ь м е с т:

Слова двух сведкаў

Раздзел V

Раздзел VI

Раздзел VII

Раздзел VIII

Раздзел IX

Раздзел X

Раздзел XI

Раздзел XII

Раздзел XIII

Раздзел XIV

Раздзел XV

Раздзел XVI

Раздзел XVII

Раздзел XVIII

Раздзел XIX

Раздзел XX

Раздзел XXI

Раздзел XXII

Раздзел XXIII

Раздзел XXIV

Раздзел XXV

Раздзел XXVI

Раздзел XXVII

Раздзел XXVIII

Раздзел XXIX

Раздзел XXX

Раздзел XXXI

Раздзел XXXII

Раздзел XXXIII

Раздзел XXXIV

Раздзел XXXV

Раздзел XXXVI

Раздзел XXXVII

Раздзел XXXVIII

Раздзел XXXIX

Раздзел XL

Раздзел XLI

Раздзел XLII

Раздзел XLIII

Раздзел XLIV

Раздзел XLV

Раздзел XLVI

Раздзел XLVII

Раздзел XLVIII

Раздзел XLIX

Раздзел L

Раздзел LI

Раздзел LII

Раздзел LIII

Раздзел LIV

Раздзел LV

Раздзел LVI

Раздзел LVII

Раздзел LVIII

Раздзел LIX

Раздзел LX

Раздзел LXI

СЛОВА ДВУХ СВЕДКАЎ


...і на пачатку панавання таго Жыкгімонта Першога быў нейкій...

который з лёгкості якой умысліў або рачэй з роспачы імя із зверхность

Хрыста господа собе прыпісаў і прівлашчаў.

"Кроніка Белай Русі..." каноніка жмойскага Мацея Стрыкоўскага




Будучы на схіле дзён, рыхтуючыся да агульнай чашы чалавечай - яе ж ніхто не праміне, - ведаючы, што за крэсам не сустрэнемся зноў, бо веры мы рознай, а магчыма, і за крэсам ляжыць "можа быць" ці ўвогуле "нішто", вырашылі мы, адзін пісьменны, а другі памятлівы, распавясці вам, людзі, аб Юрасю Братчыку, якога царква назвала "лжэ-Хрыстом".  

Ілжа і мана! Многіх яны так білі каменнямі, а потым кананізавалі. Гэтага - наўрад. Абылгалі і забылі пісьменныя, абылгалі багатыя, абылгалі кніжнікі прадажныя імя яго. І запісалі аб ім толькі Мацей Стрыкоўскі, ды Квангін Алесь-летапісец, ды Варлам Аршанскі, ды Збароўская пісцовая кніга, ды Андронік, Лагафіл па прозвішчы, з Буйнічаў Магілёўскіх.  

Але першыя два, кнігі свае ратуючы, дзеля страху іудзейска, аб Гародні нібы і не помняць; рабунак Цудатворнай з Вільні ў Частагоў адносяць; злодзеем адным яго робяць, жартам шалберскім[1] усё паказваюць, гішторыяй круцельскай. А астатнія, калі і гавораць аб бунце і вялікай гародзенскай разні, то, ведаючы мала, радкамі двума, ад адной літары чырвонай да другой: "Хрыстос той рачоны горад узяў і людзей пабіў, але потым..." І, яшчэ словы два сказаўшы, гавораць потым, як карова ў ратмана[2] на лёдзе нагу зламала і што сена дужа ў гэтым годзе дарагое было. Патрэбнае хіба свінням непатрэбным сена?!  

Як збіраюцца прылічваць кагосьці да ліку святых - спамінаюць, ці стварыў ён да скону хаця бы два цуды. І "адвакат д'ябла"[3] тыя цуды пытае сумненнем, спрабуе давесці, што былі гэта не цуды, а якіясь чары і гуслі і блуд лотраўскі[4], і доказаў патрабуе, што дзівы гэтыя былі.  

У яго, у Юрася Братчыка, цудаў было больш. І галоўнае цуда - мёртвыя ўсталі, калі прыйшоў ён.  

І таму аблудам гэтым, чарнакніжнікам, давялося б вырашаць і выракаць пытанне аб другім прышэсці сына Божага на зямлю, а гэта цяжэй, чым кілка там дурняў у святыя запісаць.  

Маўчаць яны. Маўчаць і кнігачэі. Хто ведае - той сказаць не можа ці не хоча. Хто можа сказаць - той не ведае.  

А мы можам. Мы ведаем. Мы хадзілі з ім. І старыя мы ўжо. Няма чаго нам, як кату ля гарачага сала, хадзіць. І сала нам непатрэбнае, і лазіна нястрашная. Дый раней мы пісалі. Толькі тое рукапісанне знікла, пакралі яго.  

І мы б з адвакатам д'ябла згодныя былі. Не было цудаў. І былі цуды. І не быў ён Бог, а быў чалавек. Але для нас, чалавекаў, нават для тых, што ведалі яго, быў ён - Бог.  

І замыслілі мы пакінуць праўду. Можа, яна дойдзе, калі пачнуць кананізаваць не ў святыя, а ў Людзі. То й хай будзе праўда.  

Аман!  



_______________  

1: Махлярскім (Тут і далей заўвагі аўтара.).  

2: Радца.  

3: Удзельнік абраду кананізацыі.  

4: Круцельскі.  

Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 09.07.2009