О любоў мая, Беларусь!
Над туманным начным стаўком
Пралятае самотная гусь,
Разразаючы люстра крылом...
Уладзімір Караткевіч
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
 фота(1)
 карціны(3)
 прагляд
Водгукі(0)
Яўген Жылін
Беларускі мастак.
 
Годы жыцця: нар. ў 1939
Месца нараджэння: Гомель
Біаграфія: 

Яўген Жылін нарадзіўся 20 сакавіка 1939 г. у Гомелі. Бацька — Ільля Жылін. Маці — Аляўціна Жыліна.


У 1961 — 1966 г. вучыўся ў Менскай Мастацкай Вучэльні.


У 1966 — 1971 г. вучыўся ў Беларускім Дзяржаўным Тэатральна-Мастацкім Інстытуце. Настаўнікамі Жыліна былі мастакі Міхась Савіцкі, Анатоль Бараноўскі, Віталь Цьвірка.


У пачатку 1972 гады мастак упершыню прыняў удзел у Рэспубліканскай выставе ў Менску, аднак сапраўдны посьпех і вядомасьць дашлі толькі пасьля яго трэйцяй выставы, таксама якая адбылася ў Менску ў 1977 г. На гэтай выставе ўпершыню былі паказаныя яго акварэльныя працы «Сьвітанак», «Раніца ў вёсцы», «Партрэт невядомай», у той жа час мастак пачаў свой цыкл пэйзажаў «Беларускае Палесьсе».


У гэты гэты жа час працягвалася яго актыўная праца па ілюстрацыі кніг. Адмысловая цікавасьць уяўляюць яго ілюстрацыі да дзіцячых кніг.


З 1974 г. сябра беларускага Саюза Мастакоў.


З 1978 г. працы Жыліна прадстаўленыя ў Беларускім Дзяржаўным Мастацкім Музэі.


У 1996 — 1999 г. даволі працяглы час працаваў і праводзіў выставы ў Нямеччыне на пэрсанальных выставах, прысьвечаных у тым ліку чарнобыльскай трагедыі.


У Менску пэрсанальныя выставы праходзіліся ў найбуйных беларускіх музэях і выстаўных залах у 1983, 1989, 1994, 1999 і 2004 гадах.


Я. Жылін зьяўляецца сталым удзельнікам беларускіх і міжнародных мастацкіх выстаў.


Мастак праілюстраваў больш за 65 кніг.


Працы мастака Жыліна знаходзяцца ў калекцыі Беларускага Дзяржаўнага Музэя, у дырэкцыі мастацкіх выстаў Беларусі, у галерэі Саюза Мастакоў Беларусі, іншых гарадоў Беларусі і Расеі, а гэтак жа ў прыватных калекцыях у Польшчы, Італіі, Францыі, Нямеччыны, Бэльгіі і ЗША.


Творчасьць мастака была адзначана заслужанымі дзеячамі мастацтва Беларусі.


У 1993 году ўдзельнічаў у стварэньні творчага аб'яднаньня «Верасень» і доўгі час быў яго старшынёй.


Прымаў удзел у арганізацыі дабрачынных выстаў у карысьць дзяцей — ахвяр Чарнобыльскай катастрофы ў шэрагу эўрапейскіх краін.  


Раньнія працы Жыліна ўвогуле можна аднесьці да рэалізму. Да іх ліку можна аднесьці такія працы выкананыя ў тэхніцы акварэлі, як цыкл пэйзажаў «Беларускае Палесьсе», сэрыя літаграфій «Пэйзажы Менска», іншыя пэйзажы і нацюрморты.


З 1989 гады паступова адбываецца паварот творчасьці мастака да стылю, які блізкі да экспрэсіянізму, а зьмест можна пазначыць як «рамантычныя фантазіі». Сюды ставяцца такія рэчы як «Сон каралевы» (палатно, алей 1994 г.), «Калі мужчыны дарылі кветкі» (палатно, алей 1994 г.), «Прадракальнік лёсу» (палатно, алей 1994 г.).


Тым не менш яго творчасьць нельга аднесьці да якога-небудзь вызначанага стыля. Калі рэалістычнае бачаньне характэрна для нацюрмортаў, пэйзажаў, выкананых у акварэлі, то ў жывапісе алеем мастак выкарыстае шырэйшы спосаб перадачы сваіх пачуцьцяў і адчуваньняў. У тэхніцы алеем характэрныя творчыя эксперымэнты.

Дадаў PL 12.05.2009