Прыгажосьць існуе па-за межамі зроку,
Прыгажосьць існуе па-за межамі часу...
Скараціўшы адлегласьць у некалькі крокаў -
Нашы вочы і рукі застаюцца сам-насам.
Віка Трэнас
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
 фота(2)
 вершы(1)
 прагляд
Водгукі(0)
Мікола Кандратаў
Беларускі паэт і астролаг.
 
Годы жыцця: нар. у 1957
Месца нараджэння: Вёска Замосьце на Талачыншчыне.
Біаграфія: 

Мікола Кандратаў нарадзіўся 20 траўня 1957 года ў вёсцы Замосьце на Талачыншчыне. У 1974 годзе скончыў Коханаўскую сярэднюю школу, паступіў у Менскі Пэдагагічны Інстытут на матэматычны факультэт. Па разьмеркаваньні быў накіраваны ў Вілейку, дзе выкладаў матэматыку ў ПТВ аўтамабільнага транспарту.

Зараз працуе праграмістам у Менскім вытворчым аб'яднаньні вылічальнай тэхнікі.  

У 1997-1999 гадах быў слухачом Авэстыйскай астралагічнай школы Паўла Глобы.  

У 2005-ым скончыў Беларускі Калегіюм, аддзяленьне філязофіі і літаратуры. Напачатку 2003-га стаў сябрам суполкі "Літаратурны квартал" (з 2004 году - "Літаратурнае прадмесце"). Друкаваўся ў зборніках "Літаратурны квартал" (2003), "Дзень паэзіі-2005", часопісах "Паміж", "Дзеяслоў", "Маладосць", "Полымя", газэце "Літаратура і мастацтва" і іншых. Займаецца перакладамі расейскай паэзіі на беларускую мову.  

Мікола Кандратаў - аўтар кнігі вершаў "Возера Рудакова" ("Беларускі кнігазбор", 2002). Падрыхтавана да друку другая кніга паэзіі "Зоркі і вершы".

У паэтычным тэатры "Арт.С" Мікола Кандратаў адзін з арганізатараў задыякальна-паэтычнага праэкту "12 сузор'яў" у Літаратурным музэі Максіма Багдановіча.


http://www.art-s.by/udelniki-mikola-kandratau.html

Дадаў PL 28.12.2009