Сьпяваці, і з часам, у добрую пору,
Выклікаць водклік у сонным сяле...
Ўсю Беларусь – неабнятну, як мора,
Ўбачыць у ясным, як сонца, сьвятле. Янка Купала
Дар’я Бельская – вельмі творчы і цікавы чалавек, працуе ў розных напрамках мастацтва і дызайна: займаецца праектаваньнем інтэр’ераў, дэкарыраваньнем, паліграфіяй, дзіцячай ілюстрацыяй. Удзельнічае ў шматлікіх конкурсах. Зараз атрымлівае адукацыю дызайнера ў Эўропе.
Стварыла дызайн такіх літаратурна-мастацкіх імпрэзаў як “Выявы-2009” і “Культурныя формы”.