Дык жа знайце, чаго б я хацеў,
Аб чым думачкі толькі мае:
Каб мой люд маю песьню запеў
I пазнаў, аб чым песьня пяе!
Янка Купала
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
 фота(6)
 вершы(118)
 зборнікі(1)
 прагляд
Водгукі(0)
Зьміцер Арцюх
Беларускі паэт, журналіст. Дырэктар паэтычнага тэатра "Арт.С".
 
Годы жыцця: нар. у 1978
Месца нараджэння: вёска Рутка Навагрудскага раёна
Біаграфія: 

Зьміцер Арцюх нарадзіўся 2 сакавіка 1978 года ў вёсцы Рутка Навагрудскага раёна. У 1995 годзе скончыў Ваўковіцкую сярэднюю школу. Падчас вучобы працаваў над школьнай насьценгазэтай "Жыве Беларусь!", якую стварыў настаўнік і самадзейны кампазытар Гродзеншчыны Мікалай Балай.

З 1990 года пачаў друкавацца ў раёнцы зь літаратурнымі й журналісцкімі матэрыяламі. Першы верш "У лесе" быў напісаны з дапамогай Мікалая Балая ў 1992 годзе. Адразу ж пасьля заканчэньня школы паступіў у Менскі Пэдагагічны Каледж імя Максіма Танка. У 1998-ым атрымаў спэцыяльнасьць: настаўнік беларускай мовы і літаратуры, кіраўнік дзіцячай тэатральнай студыі. Быў рэдактарам газэты навучэнцаў педкаледжа "Крылы", якая друкавалася на старонках "Настаўніцкай газеты" і насьценнай газэты "Наша слова". Пачаў супрацоўнічаць з кампазытарам Уладзімерам Сарокіным і ансамблем "Сябры", Алесяй, Ірынай Дарафеевай.  

У 2003 годзе скончыў факультэт журналістыкі Беларускага Дзяржаўнага Ўнівэрсітэта (кафедра радыё і тэлебачаньня). Працаваў на Беларускім радыё і Беларускім тэлебачаньні. Друкаваўся ў газэтах і часопісах, калектыўных зборніках "Літаратурны квартал", "Дзень паэзіі", "Свет на дваіх". Быў аўтарам рубрык "Моладзь ідзе" ("ЛіМ"), "Паэтычны чацвер" ("Голас Радзімы"), "Максіма маладых" ("Культура"), "Паэтычны букет" ("Промышленная безопасность").  

З 2002 па 2006 год Зьміцер Арцюх з'яўляўся сябрам суполкі маладых творцаў "Літаратурнае прадмесце".

Аўтар кнігі вершаў "Вясна ў кароткім паліто..." (2006 год, "Мастацкая літаратура"). Некалькі вершаў перакладзены на балгарскую мову.  

З ліпеня 2005-га працаваў старшым карэспандэнтам у часопісе "Промышленная безопасность".

Аўтар сцэнара дакумэнтальнага фільма "Навагрудская Галгофа" (2009 год, Інфармацыйнае агенцтва Беларускай Праваслаўнай Царквы). Некалькі вершаў перакладзены на балгарскую і рускую мовы.

Зь лютага 2010-га працуе тэлежурналістам у амэрыканскім дабрачынным фондзе "The Saviour" ("Спас", Нью-Йорк), зьяўляецца кіраўніком беларускай здымачнай групы. Аўтар тэленарысаў (на рускай і ангельскай мовах): "Желание жить" (2009), "Обреченная на инвалидность" (2009), "Нерассказанная история" (2009), "Где храм – там надежда" (2009), "Иордан на Брайтоне" (2010), "Я встал и пришел" (2010), "Настоящие родители" (2010), "Благословение" (2010), "Дипломаты мира" (2010), а таксама дакумэнтальнага сэрыяла "По имени Детство" і публіцыстычнага фільма "Чистый мир", якія зараз здымаюцца.


http://art-s.by/udelniki-zmiter-artsuh.html

Дадаў PL 23.11.2009