Ох, каб мне той смык,
Каб на сэрцах граў, –
З радасьцяй бы зьнік,
Абы голас даў!..
Франьцішак Багушэвіч
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
 фота(4)
 інтэрв'ю(1)
 літаратура(3)
 прагляд
Водгукі(0)
Уладзімер Арлоў
Беларускі пісьменьнік.
 
Годы жыцця: нар. у 1953
Месца нараджэння: Полацк
Біаграфія: 

Уладзімер Арлоў нарадзіўся 25 жніўня 1953 г. у Полацку.

Скончыў гістарычны факультэт БДУ (1975). Працаваў настаўнікам гісторыі ў Наваполацку (1975–1976), карэспандэнтам, загадчыкам аддзелам, намесьнікам рэдактара гарадской газэты «Хімік» (Наваполацк, 1976–1988), рэдактарам выдавецтва «Мастацкая літаратура» (1988–1997). Віцэ-прэзідэнт Беларускага ПЭН-цэнтра, член рады Саюза Беларускіх Пісьменьнікаў (з 1986), член рэдкалегій часопісаў «Спадчына», «Калосьсе», «Крыніца».

Жыве ў Менску. З 1988 сябра БНФ, у 1989 выйшаў з КПСС. З 1992 двойчы абіраўся ў Сойм БНФ. Цяпер беспартыйны. Грэка-каталік. Жанаты, двое сыноў — Раман (удзельнік гурта J:МОРС) і Багдан.

Дэбютаваў вершамі ў студэнцкіх часопісах «Блакітны ліхтар» (Наваполацк, 1973), «Мілавіца» (Менск, 1976). Вядомасьць прынесла проза, творы гістарычнай тэматыкі. Аўтар 20 кніг прозы, паэзіі, гістрачных нарысаў і эсэ, у т.л. «Добры дзень, мая Шыпшына» (Мн., 1986), «Дзень, калі ўпала страла» (Мн., 1988), «Асьветніца з роду Усяслава» (Мн., 1989), «Ордэн Белай мышы», «Адкусі галаву вароне», «Пока не погасла свеча» (М., 1990), «Там, за дзвярыма» (вершы ў прозе: Мн., 1991), «Цалкам сакрэтна, альбо Адзін у трох іпастасях» (Мн., 1992), «Евфросиния Полоцкая» (Мн., 1992), «Рандэву на манеўрах» (Мн., 1992), «Міласць князя Гераніма» (аповесці, апавяданні: Мн., 1993), «Таямніцы полацкай гісторыі» (Мн., 1994), «Пяць мужчын у леснічоўцы» (Мн., 1994), «Фауна сноў» (вершы: Мн., 1995), «Божая кароўка з Пятай авеню» (Мн., 1998), «Жыватворны сімвал Бацькаўшчыны» (Мн., 1998), «Дзесяць вякоў беларускай гісторыі». (Вільнюс, 1999; у сааўтарстве з Г. Сагановічам), «Requiem dla pi?y motorowej» (Рэквіем для бензапілы; Беласток, 2000), «Адкуль наш род» (Мн., 1996; Вільнюс, 2000), «Сны імператара» (апавяданні, аповесці, эсэ: Мн., 2001), «Краіна Беларусь» (Славакія: Neografia, 2003; у сааўтарстве з З. Герасімовічам) і інш.

Творы У. Арлова перакладаліся на 25 моў, у т.л. нямецкую, англійскую, польскую, чэшскую, французскую, эстонскую, летувіскую, славацкую, грузінскую і інш.

Аўтар сцэнарыяў навукова-дакументальных фільмаў «Ефрасіньня Полацкая», «Полацкія лабірынты», «Сімяон Полацкі» і інш.

Узнагароджаны медалём Францыска Скарыны «за ўклад у распрацоўку тэмы гістарычнага мінулага Беларусі ў літаратуры» (1991). Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Бeларусі (1986), выдавецкай прэміі імя Уладзімера Караткевіча (1993), літаратурнай прэміі імя Ф. Багушэвіча Беларускага ПЭН-цэнтра (1996).


сайт Арлова: http://www.arlou.org

Дадаў PL 10.11.2009