Сапраўднае імя Адама Глёбуса – Уладзімер Адамчык. Ён нарадзіўся 29 верасьня 1958 г. у горадзе Койданава (Дзяржынск) у сям'і пісьменьніка Вячаслава Адамчыка.
З 1959 жыве Менску. Скончыў пэдагагічнае адзьдзяленьне Менскай Мастацкай Вучэльні (1977), Беларускі Дзяржаўны Тэатральна-Мастацкі Інстытут (1983). Працаваў чарцёжнікам, мастаком-рэстаўратарам, мастаком-афарміцелем, рэдактарам у часопісе «Крыніца-Родник» (з 1987).
Цяпер займаецца выдавецкай дзейнасьцю (выдавецтва «Сучасны літаратар»). Заснавальнік Таварыства Маладых Літаратараў «Тутэйшыя» (1986-1990).
Працуе ў галіне паэзіі і прозы. У друку пачаў выступаць зь вершамі ў 1981 (газэта «Літаратура і мастацтва», часопіс «Маладосць»). Аўтар кніг «Парк» (паэзія, 1988), «Адзінота на стадыёне» (зборнік апавяданьняў, 1989), «Сьмерць – мужчына» (1992), «Скрыжаваньне» (1993), «Дамавікамерон» (1994), «Толькі не гавары маёй маме» (1995), «Койданава» (1997), «Новы дамавікамерон» (1998), «Post scriptum» (1999), «Тэксты» (зборнік ўсіх папярэдніх кніг, 2000), «Браслаўская стыгмата» (2001), «Сшыткі» (2003), «Дом» (2005), «сУчасьнікі» (2006), «Літары» (2006), «Казкі» (2007), «Convolutus», «Замак» (2008), «play.by» (2009). Публікаваўся ў складзе зборнікаў «Тутэйшыя» (зборнік твораў удзельнікаў Таварыства «Тутэйшыя», 1989), «Круглы год» (зборнік хоку беларускіх паэтаў, 1996).
Вершы і апавяданьні А. Глобуса перакладзены на асноўныя мовы сьвету, а таксама на асяцінскую і каталёнскую, друкаваліся ў Вялікабрытаніі, Нямеччыне, Славеніі, Чэхіі, Польшчы і Расеі.
Вядзе блёг http://adam-hlobus.livejournal.com/
Усе карціны ўзяты з асабістага блёгу мастака http://adam-hlobus.livejournal.com/ з дазволу аўтара.
! Увага: некаторыя малюнкі ў разьдзеле "Карціны" прызначаны толькі для дарослых.