О любоў мая, Беларусь!
Над туманным начным стаўком
Пралятае самотная гусь,
Разразаючы люстра крылом...
Уладзімір Караткевіч
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
 фота(2)
 літаратура(2)
 прагляд
Водгукі(0)
Франьцішак Аляхновіч
Вялікі беларускі драматург, празаік, публіцыст.
 
Годы жыцця: 1883-1944
Месца нараджэння: Вільня
Біаграфія: 

Франьцішак Аляхновіч нарадзіўся 9 сакавіка 1883 г. у горадзе Вільні ў сям'і музыканта.

Вучыўся ў віленскай гімназіі, хіміка-тэхнічнай школе, Драматычнай школе (Кракаў), школе Музычнага таварыства (Варшава).  

З 1904 г. езьдзіў па Польшчы з вандроўнай тэатральнай трупай. У 1908 г. вярнуўся ў Вільню, працаваў рэпарцёрам у польскіх газэтах. Выдаваў гумарыстычны часопіс «Пэркунас», у якім зьмясціў антыцарскі артыкул. Быў прыцягнуты да адказнасьці, але ўцёк у Галіцыю, дзе іграў у розных тэатрах.  

У 1913 г. (пасьля амністыі з нагоды сьвяткаваньня 300-лецьця дома Раманавых) вярнуўся ў Вільню.

Але за антырэлігійны выпад у тым жа артыкуле быў прыгавораны да года турэмнага зьняволеньня. Выйшаўшы на волю, працаваў мулярам, пажарным, настаўнікам, наладжваў тэатральныя прадстаўленьні.  

У 1918 г. прабраўся праз лінію фронту ў Менск. У 1919—1920 гг.— дырэктар і галоўны рэжысёр менскага «Беларускага тэатра».  

3 1920 г. жыў у Вільні. У 1921—1923 гг. рэдагаваў газэту «Беларускі звон».  

У 1926 г. нелегальна перайшоў у БССР і хутка быў арыштаваны і сасланы на 10 год на Салавецкія астравы.  

У 1933 г. быў абменены ўладамі на заходнебеларускага палітвязьня Б. Тарашкевіча. Вярнуўся ў Вільню, выступаў у польскай газэце «Слова» з артыкуламі аб беларускім тэатры і драматургіі.

У час нямечкае акупацыі рэдагаваў тыднёвік «Беларускі голас» (1942—1944).

3 сакавіка 1944 г. забіты невядомымі на кватэры ў Вільні.


У друку пачаў выступаць з 1917 г. (газэта «Гоман») як драматург, празаік, паэт, публіцыст. Супрацоўнічаў таксама ў газэтах і часопісах «Беларускае жыцьцё», «Грамадзянін», «Рунь». Асобнымі выданьнямі выйшлі п'есы «Калісь», «На вёсцы», «Страхі жыцьця» (усе — Вільня, 1919, апошняя пастаўлена ў 1918), «Цені» (1920, пастаўлена ў 1919), «Заручыны Паўлінкі» (Вільня, 1921, пастаўлена ў 1918), «Няскончаная драма» (Вільня, 1922), «Птушка шчасьця» (пастаўлена ў 1920), «Шчасьлівы муж» (Вільня, 1922), «Пан міністар» (Вільня, 1924), «Дрыгва» (Вільня, 1925), казка ў 1 акце для дзяцей «У лясным гушчары» (Рыга, 1932, пастаўлена ў 1917).

У зборніках, пэрыядычным друку апублікаваны п'есы, драматычныя абразкі «Манька», «Чорт і баба» (пастаўлена ў 1918), «Базылішак», «Перад сьвятам», «На Антокалі» (усе ў 1918), «Дзядзька Якуб», «На вёсцы» (абедзве ў 1919), «Лес шуміць» (1920), «Бутрым Няміра» (1918, пастаўлена ў 1918), «Круці ні круці, а трэба памярці» (пастаўлена ў 1943).  

Напісаў аповесьці «Пісьмы да яе» (газэта «Гоман», 1918), «Страшны суд» (часопіс «Новы шлях», 1944). Дасьледаваньне «Беларускі тэатр» (Вільня, 1924), кнігу ўспамінаў «У кіпцюрох ГПУ» (Вільня, 1937).

Дадаў PL 22.09.2009