Ох, каб мне той смык,
Каб на сэрцах граў, –
З радасьцяй бы зьнік,
Абы голас даў!..
Франьцішак Багушэвіч
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
 фота(2)
 артыклы(1)
 вершы(101)
 літаратура(4)
 зборнікі(5)
 прагляд
Водгукі(0)
Настасся Аляксандраўна Азарка
Беларуская паэтка, грамадзкая дзяячка.
 
Годы жыцця: нар. у 1981
Месца нараджэння: вёска Квачы Нясьвіскага раёну Менскай вобласьці
Біаграфія: 

Нарадзілася 4 снежня 1981 г. у в.Квачы Нясвіжскага раёна Менскай вобласці, 1999г. скончыла сярэднюю школу №4 г.Нясвіжа. Дзед і баба сядзелі ў сталінскіх лягерах, тэма нацыяналізма была вольнаю разважанняў у нашае сям’е, выхоўвалася на нацыянальных каштоўнасцях. 1999 – 2000г. навучалася ў ПТВ г.Ганцавічы Берасцейскае вобласці, дзе практычна пачалося станаўленне на шлях апазыцыянэра. Сур’ёзнаю апазыцыйнаю дзейнасцю я пачала займацца толькі падчас навучання ў ПТВ. Выкладчыца паліталёгіі не пажадала “дзяліцца сваім хлебам” са мною, таму я вымушана была датэрмінова скончыць сваё навучанне за зладкаванне невялічкае імпрэзкі “Шоу Беларушчыны”, але працягваць адукацыю, хоць і іншага профілю, ужо ў каледжы.  2000 – 2003 Нясвіжскі дзяржаўны педагагічны каледж імя Якуба Коласа па прафэсіі настаўнік пачатковых клясаў і спэцыяльнасці выкладчык  працоўнага навучання. У гэты пэрыяд ўзяла на сябе кіраўнічыя абавязкі ў нясвіжскай суполцы, а на 2003г. адбыўся самароспуск структуры. Тады ж, падчас вандроўкі па мясцінах краіны, прыйшло разуменне таго, чым зьяўляецца для мяне Беларусь. Не проста краіна, ў якой мы жывем. Не проста зямля, па якое мы ходзім. Не проста паветра, якім мы дыхаем. Усё разам узятае, з людзьмі, гарадамі й вёскамі, птушкамі й жывёламі, лясамі й дарогамі для мяне больш, чым Радзіма. Жанчына, якая дыхае, існуе, а значыць жыве. Яе боль, яе радасць – у маім сэрцы. І каб любіць Беларусь, неабавязкова пабываць ў іншых краях, трэба зірнуць ёй у вочы, пачуць яе, пазнаць яе. Менавіта праз успрыманне Беларусі як жывое істоты, я знайшла для сябе забыты Рай, які ўсе шукаюць недзе далёка, нават не ўяўляючы, што ён насамрэч не проста побач, але заўсёды быў і знаходзіцца ў нас саміх. Менавіта ўспрымаючы краіну жывою, можна ўсвядомець, што Беларусь – гэта святое... Працавала ў базавай школе в.Сугвазды Валожынскага раёна Менскае вобласці. З 2006г. працую на ААТ “Нясвіжскі ільнозавод” ў г.п.Гарадзея Нясвіжскага раёна. У дзяцінстве хрышчана ў праваслаўі, але рэлігію не адрозніваю на асобныя канфэсіі і лічу сябе хрысціянкаю. Менавіта тога першапачатковага кшталту, калі толькі зараджалася гэтая плынь. І лічу, што зусім не мае сэнсу, які храм чалавек наведвае, таму што зашмат важней, каб ягонае сэрца было тым адзіным храмам, які можа наведаць Бог. Удзел у розных мерапрыемствах арганізацыі – простым паседжанні, вандроўцы на адпачынак ці акцыі супраціву – гэта штодзённая загартоўка, адукацыя, сталенне. Праз барацьбу выпрабоўваюцца ўласныя магчымасці й вартасці сяброў. У штодзённым змаганні пазнаеш сябе самую, цяжкасцямі ўзмацняецца сіла духу. Першы адміністратыўны арышт (5 суткаў) атрымала за ўдзел у акцыі 21 ліпеня 2004г., другі (10 суткаў) – за удзел у паслярэфэрэндумаўскіх падзеях у тым жа 2004г. У 2006г. была распачата крымінальная справа па артыкулу 193-1, якую прыпынілі “за адсутнасцю доказаў”, але якая была адноўлена ў 2007г. і даведзена да суду, вынікам  чаго стаўся штраф у 40 базавых велічынь. Суд не спыніў дзейнасці, а надаў яшчэ болей сілаў для таго, каб працягваць яе. З восені 2008 года далучылася да моладзевага руху “Маладая Беларусь”.  


Пішу вершы з дзяцінства. Спрабуюся ў прозе. Удзельнічаю у Нясвіжскім літаратурным аб’яднанні “Валошкі”, ад якога быў выдадзены агульны зборнік “Букет валошак” (2008г.) і менскім абласным літаратурным аб’яднанні “Жывіца”. Падрыхтавала да выдання уласны зборнік вершаў “Край мой навальнічны”. Захапляюся гафтаванкамі. Месца працы дало развіццю яшчэ аднаму захапленню – любові да ільну.

Дадаў PL 19.09.2009