Веру братцы: людзьмі станем,
Хутка скончым мы свой сон;
На сьвет Божы шырэй глянем,
Век напіша нам закон…
Цётка
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
 фота(2)
 інтэрв'ю(1)
 карціны(8)
 дпм(2)
 прагляд
Водгукі(0)
Тацяна Козік
Беларуская мастачка, дызайнер вопраткі.
 
Годы жыцця: нар. у 1962
Месца нараджэння: г.п. Хоцімск (Магілёўская вобласьць)
Біаграфія: 

Тацяна Козік нарадзілася 11 студзеня 1962 году ў г.п. Хоцімску Магілёўскай вобласці.  

У 1980 годзе скончыла Рэспубліканскую школу-інтэрнат па выяўленчы мастацтве і музыцы імя Івана Ахрэмчыка, у 1988 годзе — Віцебскі тэхналагічны інстытут лёгкай прымысловасці (аддзяленне "мастацкае аздабленне і мадэляванне вырабаў тэкстыльнай і лёгкай прымысловасці"). Навучалася ў Л.Скрыпнічэнка, С.Статкоўскай, А.Філіпенкі.  

Працуе ў галіне дэкаратыўна-ўжытковага мастацтва (габелен, батык) і акварэлі. Удзельніца міжнародных, рэспубліканскіх, абласных, гарадзкіх мастацкіх выставаў. Самы вялікі габелен мастачкі "Крылы ператворацца ў карэнні" (1,5 х 6 м) упрыгожвае офіс наваполацкага аддзялення Белпрамбудбанку.  

Працы мастачкі знаходзяцца ў калекцыях Віцебскага мастацкага музея, Нацыянальнага полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка, Музэя гісторыі і культуры горада Наваполацка, прыватных зборах.

Жыве і працуе ў Полацку.


Ася Паплаўская,

спэцыяльна для сайта "Родныя вобразы".

Дадаў PL 25.08.2009