Дык жа знайце, чаго б я хацеў,
Аб чым думачкі толькі мае:
Каб мой люд маю песьню запеў
I пазнаў, аб чым песьня пяе!
Янка Купала
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
 фота(1)
 вершы(24)
 прагляд
Водгукі(0)
Уладзімер Жылка
Беларускі паэт, перакладчык, публіцыст, крытык.
 
Годы жыцця: 1900-1933
Месца нараджэння: вёска Макашы Нясьвіжскага раёна
Біаграфія: 

Уладзімер Жылка нарадзіўся 27 траўня 1900 г. у вёсцы Макашы Нясьвіжскага раёна


Друкаваўся з 1917 г. у менскіх выданьнях, у заходне-беларускай прэсе, у часопісах беларускага студэнцтва ў Чэхаславаччыне. Аўтар шматлікіх паэтычных зборнікаў і вершаў. Перакладаў на беларускую мову творы М.Лермантава, А.Міцкевіча, Л.Ібсена і інш.


Летам 1922 г. з’ехаў у Летуву, каб пазьбегнуць прызыва ў войска генерала Л. Жалігоўскага. Паводле рэкамэндацыі Л. Родзевіча выехаў у Прагу стыпэндыятам Чэхаславацкага Ўрада (1923 – 1926). Як рэдактар часопіса “Новы прамень” (Прага) запрошаны ў 1926 г. у Менск на канфэрэнцыю па рэформе правапісу. Тут прыняў савецкае грамадзянства, стаў працаваць у газеце “Звязда”. Уваходзіў у літаратурнае аб’яднанне “Маладняк”, але не прымаў сектанцкіх вульгарна-сацыялагічных установак кіраўнікоў арганізацыі. Падтрымку знайшоў у літаратурным аб’яднаньні  “Узвышша”.  


18 ліпеня 1930 г. арыштаваны пад Менскам па справе “СВБ”. Не прызнаў сябе вінаватым, прыгавораны пастаяннай камісіяй ОГПУ 3 сакавіка 1931 г. на 5 гадоў ссылкі ў г. Уржум (Расея), дзе працаваў выкладчыкам літаратуры ў медтэхнікуме.  


Памёр 1 сакавіка 1933 г. ад туберкулёза лёгкіх, пахаваны ў г. Уржум.


http://www.adradjency.narod.ru/

Дадаў PL 18.06.2009