Магутны Божа! Ўладар сусьветаў,
Вялізных сонцаў і сэрц малых,
Над Беларусяй ціхай і ветлай
Рассып праменьне Свае хвалы...
Натальля Арсеньнева
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
 фота(4)
 вершы(30)
 літаратура(1)
 зборнікі(1)
 прагляд
Водгукі(0)
Леанід Галубовіч
Паэт
 
Годы жыцця: нар. у 1950
Месца нараджэння: вёска Вароніна Клецкага раёна Мінскай вобласьці
Біаграфія: 

Леанід Галубовіч нарадзіўся 12 жніўня 1950 года ў вёсцы Вароніна Клецкага раёна Мескай вобласьці.

Скончыў Грыцэвіцкую СШ (1967), Слуцкае ГПТВ-97 (1968), працаваў электрыкам на прадпрыемствах Жабінкі, Слуцка, Клецка і ў родным калгасе. Служыў у Савецкай Арміі (1969-1971). Скончыў двухгадовыя Вышэйшыя літаратурныя курсы пры Літаратурным інстытуце імя Горкага ў Маскве (1987-1989). З 1990 года да апошняга часу працаваў на рэдактарам на Беларусім тэлебачаньні (1990-1994), у часопісе “Крыніца” (1994-2001), тыднёвіку “Літаратура і мастацтва” (2002-2010).

Аўтар кніг “Таемнасьць агню” (1984), “Споведзь бяссоннай душы” (1989), “Таемнасьць споведзі” (Бібліятэка беларускай паэзіі, 1993), “Заложнік цемры” (1994), “Зацемкі зь левай кішэні” (1998), “апошнія вершы леаніда галубовіча” (2000), “Сыс і Кулуары” (2010).

У перакладзе на рускую мову ў Маскве выходзіла кніжка “Аист без гнезда” (1989). Асобныя творы перакладаліся на іншыя мовы сьвету.

Лаўрэат прыватнай Берасьцейскай абласной “Мядовай прэміі”, прэміі тыднёвіка “ЛіМ”, часопісаў “Нёман” і “Маладосць” і літаратурнай прэміі “Залатая літара”.

Дадаў PL 03.08.2014