Даволі зьдзекаў і прымусаў!
Даволі глуму і пакут!
Хачу быць вольным Беларусам‚
Аслабаніць свой родны кут!
Алесь Змагар
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
 літаратура(1)
 прагляд
Водгукі(0)
Зьмітро Бяспалы
Пісьменьнік
 
Годы жыцця: нар. у 1934
Месца нараджэння: вёска Вялікі Бор Хойніцкага раёна Гомельскай вобласьці
Біаграфія: 

Зьмітро Бяспалы нарадзіўся 28.08.1934 г. у вёсцы Вялікі Бор Хойніцкага раёна Гомельскай вобласьці ў сялянскай сям'і.

У 1956 г. скончыў Рэчыцкі землеўпарадчы тэхнікум. Працаваў землеўпарадчыкам у Гарадзенскай вобласьці. Служыў у Савецкай Арміі. Пасьля дэмабілізацыі (1958) паступіў на адзьдзяленьне журналістыкі Беларускага Дзяржаўнага Ўнівэрсытэта (скончыў у 1963). Адначасова працаваў у часопісе «Вожык» - супрацоўнікам, намесьнікам рэдактара адзьдзела фельетонаў. З 1972 г. - адказны сакратар інфармацыйна-мэтадычнага бюлетэня «Родная прырода», а з 1977 г. - пасьля рэарганізацыі бюлетэня ў часопіс - яго галоўны рэдактар. Сябра СП СССР з 1974 г.

Першае гумарыстычнае апавяданьне было надрукавана ў 1963 г. Піша на беларускай і расейскай мовах. Выдаў зборнікі гумарыстычных апавяданьняў «Сякера пад лаваю» (1970), «Ад варот паварот» (1977). Для дзяцей напісаў кнігі аб прыродзе Беларусі «Лясныя хітруны» (1969; дапоўненае выданьне ў 1986), «У лясной каморы» (1972), «Мядзьведзеў пачастунак» (1976), «Страшны зьвер» (1978), «Дзіўны птах» (1981), «Казкі Сіняга лесу» (1983), «С полным лукошком: Записки грибника» (1985), «Звери Беловежской пущи» (1987), «Птицы Беловежской пущи» (1988).

Склаў зборнік «Беларускія народныя жарты» (1970), адзін з аўтараў фотаальбома «Пакланіся прыродзе» (1984).


http://slovo.ws/bio/bel/02/0054.html

Дадаў PL 20.06.2011