О любоў мая, Беларусь!
Над туманным начным стаўком
Пралятае самотная гусь,
Разразаючы люстра крылом...
Уладзімір Караткевіч
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
 фота(1)
 літаратура(1)
 прагляд
Водгукі(0)
Алесь Адамовіч
Беларускі пісьменьнік і грамадскі дзеяч.
 
Годы жыцця: 1927-1994
Месца нараджэння: вёска Канюхі Капыльскага раёна Менскае вобласьці
Біаграфія: 

Алесь Адамовіч нарадзіўся 3 верасьня 1927 г. у вёсцы Канюхі Капыльскага раёна Менскае вобласьці ў сям’і служачых. З 1928 сям’я пражывала ў пасёлку Глуша Бабруйскага раёна. У час Вялікай Айчыннай вайны, у 1942 Алесь Адамовіч, вучань сярэдняй школы, — сувязны, з 1943 — баец партызанскага атрада імя Кірава 37-й брыгады імя Пархоменка Мінскага злучэння. У 1944—1945 па накіраванню ЦШПД — студэнт Ленінагорскага горна-металургічнага тэхнікума (Алтайскі край). У 1945 вярнуўся ў Беларусь, экстернам сдаў экзамены за сярэднюю школу. У 1945—1950 вучыўся на філалагічным факультэце БДУ, у 1953 скончыў аспірантуру пры універсітэце і працаваў там жа на кафедры беларускай літаратуры. У 1954—1962 і з 1967 — навуковы супрацоўнік, у 1976—1983 — загадчык сектара літаратурных узаемасувязей Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР. У 1962—1966 вучыўся на Вышэйшых сцэнарных курсах у Маскве, у 1964—1966 выкладаў беларускую літаратуру ў Маскоўскім дзяржаўным унівесітэце. З 1966 зноў працаваў у Інстытуце літаратуры АН БССР. У 1982 у складзе дэлегацыі БССР удзельнічаў у рабоце XXXVII сесіі Генеральнай Асамблеі ААН. З 1987 — дырэктар навукова-даследчага Інстытута кінамастацтва ў Маскве. Народны дэпутат СССР (1989). Член-карэспандэнт АН БССР, доктар філалагічных навук, прафесар. Член СП СССР (з 1957). Сябра Беларускага ПЭН-цэнтра з 1989.

Памёр 26 студзеня 1994 ў Маскве (Расея).


Як крытык і літаратуразнавец выступае ў друку з 1950. Піша на беларускай і рускай мовах. Аўтар навуковых прац «Шлях да майстэрства: Станаўленне мастацкага стылю К.Чорнага» (1958), «Культура творчасці» (1959), «Беларускі раман» (1961), «Становленне жанра: Белорусский роман» (Масква, 1964), «Маштабнасць прозы» (1972), «Горизонты белорусской прозы» (Масква, 1974), «Здалёк і зблізку: Беларуская проза на літаратурнай планеце» (1976), «Кузьма Чорный: Уроки творчества» (Масква, 1977), «Лев Толстой и белорусская литература: Война и человек» (1978, даклад на VIII Міжнародны з’езд славістаў), «Літаратура, мы і час» (1979), «Браму скарбаў сваіх адчыняю…» (1980), «О современной военной прозе» (Масква, 1981), «Война и деревня в современной литературе» (1982), альбома «Сказ пра Івана Мележа» (1984), брашуры «Литература и проблемы века» (Масква, 1986), кніг літаратурнай крытыкі і публіцыстыкі «Выбери — жизнь» (1986), «Ничего важнее» (Масква, 1985), «Додумывать до конца» (Масква, 1988), «Отвоевались!» (Масква, 1990).

Выйшлі раман «Война под крышами» (1960), які разам з раманам «Сыновья уходят в бой» склалі дылогію «Партизаны» (1963, па сцэнарыю пісьменніка пастаўлена аднайменная кінадылогія, 1970), «Хатынская аповесць» (Масква, 1972; на беларускай мове ў 1976, інсцэніравана ў 1977), аповесці «Асия. Последний отпуск» (1975), «Каратели: Радость ножа, или Жизнеописание гипербореев» (1981), «Последняя пастораль» (часопіс «Новый мир», 1986). У 1985 г. на кінастудыі «Мосфильм» пастаўлены двухсерыйны мастацкі фільм «Иди и смотри» (сцэнарый А. Адамовіча і Э. Клімава, апублікаваны ў 1986, у аснову якога пакладзены «Хатынская аповесць» і «Каратели…»). Фільм заняў першае месца на Сусветным кінафестывалі ў Маскве (1985), узнагароджаны залатым прызам. У 1987 г. выйшла кніга апавяданняў і эсэ «Моление о будущем». Адзін з аўтараў дакументальных кніг «Я з вогненнай вёскі…» (з Я.Брылём, У.Калеснікам, 1975) і «Блокадной книги» (з Д.Граніным, Масква, 1979, 2-е, поўнае выданне, у перакладзе на беларускую мову ў 1985).

Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны II ступені, Працоўнага Чырвонага Сцяга, «Знак Пашаны» і медалямі. Лаўрэат прэміі Міністэрства абароны СССР (1974) і Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа (1976) — за «Хатынскую аповесць».

Фільм на сцэнарый А. Адамовіча «Ідзі і глядзі» трапіў у спіс фільмаў тэлевізійнага шоў «50 фільмаў, якія неабходна паглядзець, перш чым памерці».


http://be.wikipedia.org/wiki/%D0%90%D0%BB%D0%B5%D1%81%D1%8C_%D0%90%D0%B4%D0%B0%D0%BC%D0%BE%D0%B2%D1%96%D1%87

Дадаў PL 30.08.2010