Адзінай мэты не зракуся,
І сэрца мне не задрыжыць:
Як жыць – дык жыць для Беларусі,
А без яе – зусім не жыць.
Ларыса Геніюш
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
 фота(3)
 вершы(7)
 літаратура(3)
 зборнікі(1)
 прагляд
Водгукі(0)
Вольга Гапеева
Беларуская пісьменьніца, паэтка, перакладчыца.
 
Годы жыцця: нар. 1982
Месца нараджэння: Менск
Біаграфія: 

Вольга Гапеева нарадзілася ў 1982 годзе ў Менску.

Скончыла Менскі Дзяржаўны Лінгвістычны Унівэрсытэт (2004), спэцыяльнасьць – замежныя мовы і літаратура – ангельская і нямецкая, трэйцяя – французская. Ступень магістра (лінгвістыка, 2005, МДЛУ), ступень магістра па Гендэрных дасьледаваньнях (2007, EHU-International, Вільня, Летува). Навучаецца ў асьпірантуры Лінгвістычнага Унівэрсытэта (параўнальная лінгвістыка). Курыруе замежныя праэкты (пераклады) і займаецца прамоўцыяй беларускае літаратуры за мяжой (выдавецтва “Логвінаў”).

Піша паэзію, прозу, драматургію. Дасьледуе фэномэн цялесных мадыфікацыяў і самапашкоджаньняў, а таксама займаецца гендэрнай праблематыкай у культуры і літаратуры. Публікуецца з 1999 у пэрыёдыцы і анталёгіях. Аўтар кніг “Рэканструкцыя неба” (паэзія, проза, драма; 2003), “Няголены ранак” (паэзія; 2008). П'еса В. Гапеевай “Калекцыянэр” была пастаўлена у рамках фэстывалю “Тры дні” (сэрыя прэзентацый кніг выдавецтва “Логвінаў”) у Музэі Гісторыі Беларускай Літаратуры. У кастрычніку 2006 у рамках ХІ Міжнароднага Тэатральнага Фэстывалю “Кonfrontacje Teatralne” (Люблін, Польшча) п'еса “Калекцыянэр” была прадстаўлена у праэкце “Dramat Nieobecny” на чытаньнях беларускае драматургіі. У 1999-2006 публікавалася ў літаратурных часопісах “ARCHE”, “Маладосць”, “Крыніца”, “Першацвет" (Беларусь), “Blesok” (Македонія), „Die Horen“ (Нямеччына) Перакладае зь і на замежныя мовы (ангельская, нямецкая, украінская, македонская). Куратар, перакладчык і аўтар анталёгіі “Лінія Фронту” (2003) (зборнік беларускіх і нямецкіх тэкстаў) і “Лінія Фронту – 2” (2007), адна з перакладчыкаў зборніка нямецкай паэзіі "У танцы ліхтароў" (Im Lichtertanz) (2004), а таксама кнігі Р. Барадуліна “Ксты” (Ksty) (пераклад на англ., 2006). Творы Вольга Гапеевай перакладаліся на ангельскую, нямецкую, польскую, македонскую, чэшскую мовы.

Прадстаўляла Беларусь на круглым стале “Скрыжаваньне літаратуры: Усход і Захад” у рамках 20-га міжнароднага фэстывалю (Славенія, Віленіца, 2005); на міжнароднай канферэнцыі “Літаратура без межаў”, прысьвечанай перакладу славянскіх літаратур краінаў нечленаў ЕС (Чэхія, Прага, 2006); на фэстывалі “Die Macht der Sprache” (Бэрлін, 2007) у дыскусіі, прысьвечанай тэме “Muttersprache. Vaterland”.


“Дадому – у тапках…” СучБелЛіт з Вольгай Гапеевай.

Дадаў PL 02.05.2010