Няхай абрынецца сьвятло,
Няхай раскрые змову ночы,
Каб беспрытульным стала зло,
Якое наш падмурак точыць.
Юлія Новік
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
 фота(7)
 вершы(95)
 літаратура(3)
 зборнікі(1)
 прагляд
Водгукі(0)
Юрка Голуб
 
Годы жыцця: 20. 10. 1947 г.
Месца нараджэння: в. Горна
Біаграфія: 

Нарадзіўся Юрый Уладзіміравіч 20 кастрычніка 1947 года ў сялянскай сям’і з вёскі Горна Зэльвенскага раёна Гродзенскай вобласці. З 1954 па 1958 Голуб вучыўся ў Горненскай пачатковай школе. З 1958 па 1965 год працягваў вучобу ў Зэльвенскай сярэдняй школе. Пасля заканчэння Зэльвенскай сярэдняй школы паступіў на аддзяленне беларускай мовы і літаратуры філфака БДУ, якое скончыў у 1970 г. У гады вучобы ўдзельнічаў у рабоце універсітэцкага літаб’яднання “Узлёт” пад кіраўніцтвам А.Лойкі.  

Пасля 1970 г. працаваў рэдактарам у рэдакцыі літаратурна – музычных перадач на Гродзенскай студыі тэлебачання, загадваў аддзелам кудьтуры абласной газеты “Гродзенская праўда”. З 1979 г. працаваў загадчыкам аддзела мастацкага вяшчання аблтэлерадыё. Да нядаўняга часу працаваў у абласной газеце “Гродзенская праўда”. Ю.Голуб таксама актыўны сябар аддзялення Саюза пісьменнікаў у Гродна. Прымае актыўны ўдзел у літаратурным жыцці вобласці. Так ён быў укладальнікам і рэдактарам калектыўнага зборніка “Галасы” пісьменнікаў Гарадзеншчыны, які выходзіў штогод у 2001-2006г.г.

Яшчэ ў 1961 у зэльвенскай раённай газеце “Путь к комунизму” пачалі змяшчацца шматлікія карэспандэнцыі Ю.Голуба на тэмы мясцовага жыцця. На гэтым матэрыяле вырасталі і раннія вершаваныя творы. Першы верш “Хто не працуе…” надрукаваны ў 1963 г. у ваўкавыскай раённай газеце  “Знамя Октября”. У 1965 г. вершы Ю.Голуба з’явіліся на старонках рэспубліканскай перыёдыкі (“Бярозка”).

Першая кніга Ю.Голуба “Гром на зялёнае голле” выйшла ў 1969 г. Голуб аўтар зборнікаў: “Дрэва навальніцы” (1973), “Векапомнае поле” (1976), “Помню пра цябе” (1983), “ У бары грыбы бяры” (1986), “Сын небасхілу” (1989), “Поруч з дажджом” (2001), “Зажураны камень. Трыялеты” (2002), “Брама зімы” (2004) і “Багра” (2006). Сябра саюза пісьменнікаў з 1971 г.  

Жыве ў Гародні.


Дадаў Купаліна 06.04.2010