Даволі зьдзекаў і прымусаў!
Даволі глуму і пакут!
Хачу быць вольным Беларусам‚
Аслабаніць свой родны кут!
Алесь Змагар
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
 фота(2)
 інтэрв'ю(1)
 прагляд
Водгукі(0)
Марыя Войцык
Польская піяністка.
 
Біаграфія: 

Канцэрты Марыі праходзілі ў канцэртных залях Нямеччыны, Аўстрыі, Польшчы. Яна выпускніца Музычнага Унівэрсытэта імя Ф.Шапэна ў Варшаве (Польшча), а зараз зьяўляецца аспіранткай гэтай навучальнай установы. Марыя Войцык праходзіла стажыроўку у Вышэйшай школе Мюнхена, удзельнічала ў міжнародных фэстывалях і майстар-клясах пад кіраўніцтвам знаных музыкантаў Дж. О’Коннара (Ірляндыя), М.Хьюза (Англія), Л.Бермана (Расея-Італія) і іншых.

12 сакавіка 2010 г. наведала Менск і удзельнічала ў вечары фартэпіяннай музыкі “Натхненне”, прысвечанага 200-годдзю з дня нараджэння Ф.Шапэна, які праходзіў на сцэне Малой залы ім. Р.Шырмы Белдзяржфілармоніі. Таксама ў гэтым вечары брала ўдзел беларуская піяністаі Эльміра Сейфулаева. Мерапрыемства было арганізавана пры падтрымцы Інстытута Польскага ў Менску ў межах праэкта Аляксандра Палякова Pianofest і выклікала сапраўдны аншлаг.

Дадаў PL 22.03.2010