Сяргей Трухановіч нарадзіўся 16 лютага 1971 года ў Мінску. Цікавіцца музыкай і ствараць першыя творы пачаў ва ўзросце 10 год. У 1989 скончыў ДПТВ-148 па спецыяльнасці чырванадрэўнік. Падчас навучання пачаў займацца гітарай. У 2003 скончыў БДУК як артыст эстрады і выкладчык па класе гітары (навучаўся ва Уладзіміра Угольніка).
У сярэдзіне 80-х сабраў першую групу “Азарт”. Потым граў у складзе групы “Каменны дождж” (пазней змяніла назву на “Рокіс”). У 1991 увайшоў у склад групы “Крама”. Ад 2002 як гітарыст сумяшчае выступленні ў складзе групы “Палац”.
У сярэдзіне 90-х быў арганізаваны сольны праект Трухановіча “Sam Grey”. На пачатку 2000-х існаваў яшчэ адзін яго праект пад назвай “Джала”.
Як гітарыст выдаў два альбома аўтарскай музыкі: “Кропка незвароту” (1999, “Каўчэг”), “Нараджэнне таямніцы (2003, BMAgroup)
Выкладае паводле ўласна распрацаванай методыкі, шмат гадоў працуе над аўтарскай школай ігры на электрагітары. З’яўляецца актыўным прапагандыстам гітарнага мастацтва – арганізоўвае майстар-класы, сустрэчы з цікавымі гітарыстамі, канцэрты гітарнай музыкі.
Біяграфію падрыхтаваў Юры Несцярэнка.