Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!
Што маё сэрца да вас парывае?
Чым так прыкованы я...
Якуб Колас
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
Біяграфія
Якуб Колас
ЗБОРНІКІ:  
«Песьні-жальбы»  зборнік вершаў 1910

Вільня. 1910.

Першы зборнік вершаў Якуба Коласа. Аўтар паэтызуе вобраз беларуса-селяніна, які знаходзіцца ў цяжкіх сацыяльных умовах і пры гэтым застаецца аптымістам і верыць у адраджэньне роднага краю, прыгажосьць якога глыбока запала яму ў душу.

арыгінальны зьмест

«Водгульле»  зборнік вершаў 1922

Вершы. Беларускае коопэрацыйна-выдавецкае таварыства "Адраджэньне". Менск. 1922.

Другі зборнік вершаў Я. Коласа, у які ўвайшлі 114 твораў, напісаных у 1908-1921 гг. Большасьць зь іх падрыхтавана ў час Першай Сусьветнай Вайны і рэвалюцый 1917 г. Гэтыя падзеі моцна паўплывалі на зьмест вершаў, дзе адлюстраваны глыбокія асабістыя перажываньні аўтара, жаль з прычыны пакут людзей ад вайны. У той жа час бачна зьмена настрояў паэта, якая выразілася ў пераарыентацыі акцэнтаў у творчасьці на ідэі барацьбы за новае лепшае жыцьцё. Гэта першая кніга Я. Коласа заўважаная прафэсійнымі крытыкамі.

арыгінальны зьмест