Каб не мова, даўно б мы растаялі,
Расплыліся б імглой між чужых,
Зьбеглі ў вырай гусінаю стаяю...
Але з мовай – і мы будзем жыць!..
Натальля Арсеньнева
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
СПАДЗЯЮСЯ, ВЫСТУПІМ НЯДРЭННА
     інтэрв'ю   Кацярына Дзегалевіч   16.08.2007       

Пераможцам першынства Беларусі па тэнісе сярод жанчын, які завяршыўся на мінулым тыдні, стала майстар спорту міжнароднай клясы Кацярына Дзегалевіч. Па заканчэньні турніру чэмпіёнка адказала на некалькі пытаньняў "ЭННЫ".



– Віншуем зь перамогай! Вы задаволены сваім выступам?


– Я выйграла, але якасьць гульні мяне ня вельмі ўсьцешыла.


– Летась вы ня ўдзельнічалі ў першынстве краіны. Чаму вырашылі гуляць цяпер?


– Гэта пэўны стымул для маладых гульцоў.


– Вы трэніруецеся ў Беларусі ці за мяжой?


– У Беларусі, часам у Швэйцарыі.


– Трэнера бераце з сабой на турніры?


– У нашым відзе спорту важна, каб трэнер суправаджаў спартоўца для падтрымкі, кантролю трэніровак, выпраўленьня памылак падчас турніру. Усе, хто дамогся посьпеху ў тэнісе, езьдзяць з трэнерамі. Але пералёты і пражываньне каштуюць немалых грошай, таму ўсё залежыць ад выніка.


– Што б параілі маладым тэнісістам?


– Больш ахвоты і працавітасьці. Сёньня вельмі шмат амбіцыйных дзяцей, але якасна працуюць нешматлікія. Няма ахвоты, ёсьць грэбаваньне. Таму вынік ёсьць не ва ўсіх.


– Вашы далейшыя пляны…


– Гуляю кваліфікацыйны турнір "US Open". Наогул, сёлета ажно шэсьць беларускіх тэнісістак удзельнічаюць у гэтым турніры. Азаранка, Пучэк і Гаварцова пачынаюць з асноўнай сеткі, Якімава, я і Кустава – з кваліфікацыі. Спадзяюся, мы выступім нядрэнна. Прынамсі, будзем намагацца!




16.08.2007, Лера Філяева, Артур Цімашэнка

http://www.expressnews.by/2596.html


Дадаў PL 08.11.2012