Каб не мова, даўно б мы растаялі,
Расплыліся б імглой між чужых,
Зьбеглі ў вырай гусінаю стаяю...
Але з мовай – і мы будзем жыць!..
Натальля Арсеньнева
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
Тлумачальны Слоўнік

СЭРЦА

Што ты птушкай дрыжыш бязкрыдлатай за кратамі?  

Рай там крывавым ня выбіць потам.  

Сэрца Пілаты пальцамі пакраталі  

- Камо градзешы? Годнасьць уздыбіць істоты?  


Квоты ў пасыве. Кожны стук - пфэнінг...  

Сьцежкі паэтаў сьлізкія. «Русь уходящая» - Есенін‚  

«Облако в штанах» - Маякоўскі  

мне ня блізкія.  

Я і ў магільнай чорнай маўкні  

Згадаю сэрцу - ня моўкні.


  М. Кавыль

вэрсія для друку

Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 18.08.2009