Магутны Божа! Ўладар сусьветаў,
Вялізных сонцаў і сэрц малых,
Над Беларусяй ціхай і ветлай
Рассып праменьне Свае хвалы...
Натальля Арсеньнева
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
Тлумачальны Слоўнік

У АКІЯНЕ

Вецер-смык на струнах-тросах  

Грае дзікія факстроты  

Як дазоры‚ альбатросы‚  

Нібы здані‚ шчоглы-гроты.  


Акіяну й неба шэрасьць‚  

Маракі наўкол паселі.  

Дзень і ноч калоціць‚ мэрам  

На шалёнай карузэлі.  


Раптам кіне‚ нібы з кручы‚  

Скрыгане‚ як сталь у жорнах.  

Як у пекле тым кіпучым‚  

Круціць‚ верціць‚ бела‚ чорна...  


Паўтарацьмеш бязупынна‚  

Як вар'ят той загайданы -  

Ўсе пяскі зьбяру з пустыняў  

І засыплю акіяны...


27 лютага 1950 г., Атлянтычны акіян.  М. Кавыль

вэрсія для друку

Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 18.08.2009