Сьпяваці, і з часам, у добрую пору,
Выклікаць водклік у сонным сяле...
Ўсю Беларусь – неабнятну, як мора,
Ўбачыць у ясным, як сонца, сьвятле.
Янка Купала
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
Тлумачальны Слоўнік

* * *

Насупроць Хрыстос і стража ніцма.  

Людзі йдуць‚ ідуць да аўтара.  

Я прыйшоў сягоньня памаліцца  

За цябе‚ маўклівая зара.  


У грудзёх ні болі‚ ні трывогі.  

Дух вітае мой з табой‚ а я  

З найшчырэйшай просьбаю да Бога  

На каленях буду тут стаяць.  


Аднаго працісьму я у Бога‚  

Каб і ты‚ далёкая мая‚  

Аба мне ня думала благога‚  

За мяне малілася. А я...  


Насупроць Хрыстос і стража ніцма.  

Людзі йдуць‚ ідуць да аўтара.  

Я прыйшоў сягоньня памаліцца  

За цябе‚ маўклівая зара.


  М. Кавыль

вэрсія для друку

Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 18.08.2009