Зьмяніць кірунак, здрадзіць Краю
Суровы лёс ня змусіць нас,
Мы будзем роднай Беларусі
Сынамі вернымі ўвесь час.
Янка Золак
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
Тлумачальны Слоўнік

ПРЫЗНАНЬНЕ

У мяне ёсьць прыгожая песьня  

Аб дзяўчыне прыгожай адной.  

Гэтай песьні ў грудзёх маіх цесна.  

У гэтай песьні ёсьць слова адно‚  


Даражэйшае за чырвонцы‚  

Ласкавейшае за сон  

І цяплейшае за сонца...  

У гэтым слове срэбра звон.  


Я ня ўмею сьпяваць тую песьню‚  

За мяне хай сьпявае вясна.  

Жыць мне стала на сьвеце ня цесна:  

Ёсьць на сьвеце дзяўчына адна‚  


Даражэйшая за чырвонцы‚  

Ласкавейшая за сон‚  

І цяплейшая за сонца...  

Не дзяўчына - срэбра звон.  


Я ня ў сілах назваць яе імя‚  

За яе і ў агонь бы пабег.  

Яе імя з усімі сьвятымі‚  

Яе імя... кахаю цябе‚  


Даражэйшая за чырвонцы‚  

Ласкавейшая за сон  

І цяплейшая за сонца...  

О‚ нямоўкны срэбра звон!


  М. Кавыль

вэрсія для друку

Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 18.08.2009