Малюся я небу, зямлі і прастору,
Магутнаму Богу – Усясьвету малюся,
Ва ўсякай прыгодзе, ва ўсякую пору
За родны загон Беларусі.
Янка Купала
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
Тлумачальны Слоўнік

ДВА КРЫЖЫ

Узмах зьбялелае рукі...  

Як каршуны‚ у просіні  

Наўцёк у высь штурмавікі.  

- Матуля родная‚ уваскросьні!..  


Із рота кроў‚ як вішняў сок.  

Прыйшоў ён ды ня з радасьці  

Упаў на стоптаны пясок.  

- Забойца-брат‚ парадуйся!...  


Вачэй дзьве пары‚ як нажы.  

Кінжал упаў‚ пад брытваю...  

Стаяць два новыя крыжы  

І трэйці хтось з малітваю...


3.07.1950  М. Кавыль

вэрсія для друку

Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 18.08.2009