Ох, каб мне той смык,
Каб на сэрцах граў, –
З радасьцяй бы зьнік,
Абы голас даў!..
Франьцішак Багушэвіч
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
Тлумачальны Слоўнік

ІДЗІ, ІДЗІ...

Упала ноч. Як эдэльвайсы‚ зоры  

Цьвітуць над Альпамі. Аскепак-маладзік  

У неба ўрэзаўся. Блакітнае на горы  

Імжыць сьвятло. А ты ідзі‚ ідзі...  


Якая ноч! Як у сьвятыні‚ ціха  

І урачыста. На калені упадзі.  

Вунь там агонь міргае... Шчасьце зь ліхам  

Кладуцца спаць... А ты ідзі‚ ідзі...  


Трывожыць ноч‚ як сьмерці жах мінулы‚  

І прышласьць мроіцца‚ як недабіты дзік.  

Нібы агонь‚ няўсподзеў шуганула  

Жаданьне жыць. Каб жыць‚ ідзі‚ ідзі...  


Разьбілась ноч‚ і зазьвінелі зоры.  

Прамень‚ як штых‚ бліснуў... І маладзік  

Зьбляднеў‚ самлеў. Ружовае на горы  

Імжыць сьвятло. А ты ідзі‚ ідзі...


1944-1952  М. Кавыль

вэрсія для друку

Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 18.08.2009