Магутны Божа! Ўладар сусьветаў,
Вялізных сонцаў і сэрц малых,
Над Беларусяй ціхай і ветлай
Рассып праменьне Свае хвалы...
Натальля Арсеньнева
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
Тлумачальны Слоўнік

ПАДЗЯМЕЛЬНАЯ ПЕСЬНЯ

На зямлі мне і душна‚ і цесна;  

Пад зямлёю душней‚ ды прасторней.  

Падзямельная ціхая песьня  

Супакоем мне сэрца агорне.  


Лямпы-зьнічкі‚ падземныя зоры‚  

Ў сутарэньні пабліскваюць здрадна.  

Далямітныя рушацца горы‚  

Мне насустрач ідзе непрагляднасьць.  


Не праспэкты суворыя штрэкі‚  

Не на йгрышча іду я у ручу -  

Нада мною вазёры і рэкі‚  

Пада мною агонь няўміручы.  


Патаёмнасьць і веліч тварэньня‚  

Даляміты і вугальны камень...  

Не‚ ня час‚ а магутнейшы гэні -  

Бог стварыў усё зямное рукамі.  


Гэтай думцы было калісь цесна  

У галаве маёй зараз - прасторней.  

Падзямельная ціхая песьня  

Супакоем мне сэрца агорне.


1947‚ Бэльгія.  М. Кавыль

вэрсія для друку

Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 18.08.2009