Малюся я небу, зямлі і прастору,
Магутнаму Богу – Усясьвету малюся,
Ва ўсякай прыгодзе, ва ўсякую пору
За родны загон Беларусі.
Янка Купала
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
Тлумачальны Слоўнік

ХРАМ

Грэх на сэрцы цяжкі‚ нібы камень:  

На зямлі я найпершы Адам...  

Не знаходжу я шчасьця ў храме‚  

Бо ў сэрцы разбураны храм.  


Недаверкі жадалі ад Бога  

Захаваць сваіх душаў ключы.  

Перацяў мне цень іх дарогу‚  

Не магу ад яго уцячы.  


Хоць вазьмі упадзі плашчаніцай -  

Неспраможная гора гара:  

Майго крэдо згасаюць зарніцы‚  

Ды‚ успыхнуўшы‚ ледзьве гараць.  


І гняце гэты цяжар‚ як камень.  

На зямлі я найпершы Адам.  

Я знайду сваё шчасьце у храме‚  

Калі ў сэрцы збудую храм.


  М. Кавыль

вэрсія для друку

Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 18.08.2009